Забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 39 Кодэкса аб адукацыі бясплатнае карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ўстанаўліваецца:
для вучняў санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;
асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццацi гадоў, інвалідаў з дзяцінства;
асоб, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і хворыя на анкалагічныя захворванні або на туберкулёз;
вучняў з сем’яў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей, якім больш за тры гады;
вучняў з сем’яў, у якіх адзін ці абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы;
вучняў, якія з’яўляюцца членамі сем’яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., N 147, 2/1336).
Для вучняў з мнагадзетных сем’яў плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50 працэнтаў ад устаноўленай платы за карыстанне адпаведнымі падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі.
Катэгорыі сем’яў, што маюць права на дзяржаўную дапамогу на дзяцей, якім споўнілася тры гады, з асобных катэгорый сем’яў, указаны ў артыкуле 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 «Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» (далей – Закон). Так, права на дапамогу на дзяцей, якім споўнілася 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці, якое не знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, калі ў сям’і:
выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;
выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека;
бацька (айчым) або ўсынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца вайскоўцамі, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу;
абодва бацькі (маці (мачаха), бацька (айчым)) у поўнай сям’і або адзiны бацька ў няпоўнай сям’і, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калi адзiн з бацькоў у поўнай сям’і з’яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.
У адпаведнасці з падпунктам 1.2 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839 (у рэд. пастаноў Саўміна ад 04.08.2011 № 1049, ад 19.07.2012 № 664, ад 24.07.2014 № 725, ад 28.11.2014 № 1114, ад 12.01.2017 № 22, ад 28.08.2018 № 621) плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі за I–XI класы спаганяецца ў памеры 0,5 базавай велічыні.