Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

Дата: 22 февраля 2018 в 16:03, Обновлено 22 февраля 2018 в 16:11
Автор: Дудич И. И.
1 839 просмотров

21 лютага 2018 года ў дзіцячым садзе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове.

Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. Быў распрацаваны сюжэтна-гульнявы комплекс пад назвай “Вітаем цябе, родная мова!”, аформлены стэнд і выстава да дня роднай мовы.  Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі вучэбна-камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у старшай групе беларуская мова ўжывалася  ў розных гульнях (рухомыя гульні,  гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі і г.д.). Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.